Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Курапатаў будуюць новы жылы комплекс


Будаўніцтва дамоў у квартале «Сонечны» каля Курапатаў
Будаўніцтва дамоў у квартале «Сонечны» каля Курапатаў

У Менску працягваецца забудова жылога комплексу «Сонечны» насупраць Курапатаў. МАПІД ужо завяршыў мантаж каробкі першага дома, пачаў будаўніцтва другога і падрыхтаваў пляцоўку пад трэці.

Здымкі працэсу будоўлі апублікаваў «Менскбуд».

Новы комплекс будуецца ўсяго за кілямэтар ад МКАД, насупраць урочышча Курапаты і гандлёвага цэнтру «Экспабел».

МАПІД ужо завяршыў мантаж каробкі першага 78-кватэрнага дома, цяпер тут ставяць аконныя блёкі і ліфтавае абсталяваньне, вядуцца электратэхнічныя і сантэхнічныя работы. Пачата будаўніцтва і другога дома, а па суседзтве падрыхтавалі пáлевую пляцоўку пад трэці.

Курапаты — месца масавых расстрэлаў пад Менскам, дзе камуністычныя ўлады Савецкага Саюзу забілі шмат тысяч людзей, у тым ліку мноства дзеячаў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.

Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ўлады пабудавалі праз Курапацкі лес частку шашы, а некалькі гадоў таму каля ўрочышча збудавалі рэстаран «Поедем поедим» і зламалі дзясяткі крыжоў.

У Курапатах рэгулярна адбываюцца акты вандалізму, якія не расьсьледуюцца сілавікамі. Неаднаразова невядомыя ламалі ў Курапатах крыжы, зьбівалі мэмарыяльныя таблічкі, апаганьвалі месца прарасейскімі і нацысцкімі надпісамі. Таксама некалькі разоў разьбівалі так званую «лаву Клінтана», — памятны знак, усталяваны пасьля прыезду ў Курапаты дэлегацыі Злучаных Штатаў у 1994 г. на чале з прэзыдэнтам Білам Клінтанам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG