Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 23 кастрычніка: у Горадні затрымалі студэнта-мэдыка


Дзьверы ў аддзяленьнях ГУБАЗіК, на фоне якіх звычайна здымаюцца відэа з затрыманымі
Дзьверы ў аддзяленьнях ГУБАЗіК, на фоне якіх звычайна здымаюцца відэа з затрыманымі

У Беларусі сілавікі працягваюць затрыманьні грамадзян. Нярэдка гэта робіцца цэлай узброенай групай супраць аднаго бяззбройнага чалавека.

У Горадні брутальна затрымалі студэнта

Жорсткае затрыманьне правёў ГУБАЗіК, мужчыну завуць Артур Хлус. Ён вучыцца ў Горадзенскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце і паралельна працуе на «хуткай дапамозе», піша «Вясна».

Хлопца прымусілі казаць на камэру, што ён затрыманы за рэгістрацыю ў пляне «Перамога» і нібыта заклікаў да масавых беспарадкаў. Яго прымусілі сказаць, што «плян „Перамога“ — глупства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG