У той жа час Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што выявіла камэры падобнай мадэлі ў зьбітых расейскіх бесьпілётных лятальных апаратах. Швэдзкі бок пацьвердзіў, што яму вядомая гэтая інфармацыя.
Па заяве швэдзкай паліцыі, за апошнія месяцы з аўтадарог краіны зьнікла больш за 100 прыбораў аўтаматычнага кантролю хуткасьці. Як удакладніла прадстаўніца Швэдзкай транспартнай адміністрацыі Эва Лундбэрг, некаторыя зь іх потым знаходзяць ускрытымі: зь іх выдалены менавіта фотакамэры, а астатнія часткі апаратуры — радары і працэсары — застаюцца некранутымі.
Ва Ўкраіне было апублікавана відэа з разборкай расейскага бесьпілётніка «Арлан», які разьбіўся. Лятальны апарат зроблены шмат у чым саматужна. На кадрах відаць, што ў робата ўмантаваная фатакамэра падобнага тыпу.
Прэсавы сакратар швэдзкай паліцыі бясьпекі Фрэдрык Хультгрэн-Фрыбэрг заявіў, што ў ведамстве ведаюць пра сувязь паміж крадзяжамі на швэдзкіх дарогах і расейскімі бесьпілётнікамі, але падкрэсьліў, што ня мае права выдаваць падрабязнасьці выведнай працы.