Паводле яе, страт і цяжка параненых сярод байцоў палка на мінулым тыдні не было.
«Чабор» паведаміла, што цяпер на адным з навучальных палігонаў «вайскоўцы палка адпрацоўваюць свае навыкі», там жа «рэкруты з навучальнай роты праходзяць навучаньне разам з інструктарамі і дасьведчанымі ваярамі».
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны сёлета на пачатку сакавіка. 26 сакавіка ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк у складзе двух батальёнаў. Пазьней быў сфармаваны трэці.
19 жніўня прэс-служба палка паведаміла, што камандаваньне вайсковай часткі Украіны, да якой адносіцца беларускае фармаваньне, звольніла камандзіра батальёна «Тэрор» з пазыўным «Вараг». Частка байцоў, якія не пагадзіліся з гэтым рашэньнем, была аддзеленая ад палка з захаваньнем назвы падразьдзяленьня.
- 4 кастрычніка на нарадзе ў пытаньнях ваеннай бясьпекі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў складзе палка Каліноўскага «ёсьць радыкальна настроеныя байцы, якія якраз і ставяць перад сабой мэту дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне празь перш за ўсё дывэрсійна-падрыўную дзейнасьць».
- 23 верасьня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» грамадзян, тым ці іншым чынам зьвязаных з палком Каліноўскага. 11 кастрычніка Сьледчы камітэт заявіў пра адкрыцьцё крымінальнай справы паводле арт. 3611 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).
- У канцы траўня старшыня СК Дзьмітры Гара паведаміў: супраць байцоў палка Каліноўскага распачатая крымінальная справа за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.