Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінэнэрга патлумачылі, чаму дасюль не запусьцілі БелАЭС, і спрагназавалі тэрміны запуску


БелАЭС
БелАЭС

Першы энэргаблёк БелАЭС плянуюць запусьціць пасля рамонту да канца гэтага году, заявіў падчас тэлефоннай лініі намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Ён таксама абверг інфармацыю аб тым, што першы энэргаблёк можа прастойваць ужо амаль паўгода з прычыны ротара генэратара, які нібыта выйшаў са строю.

«Плянавы рамонт працягнулі, таму што патрабуюцца дадатковыя працы па павышэньні надзейнасьці турбін. Праводзяцца дадатковыя выпрабаваньні з улікам вопыту эксплуатацыі аналягічнага абсталяваньня на іншых АЭС — у Варонескай і Ленінградзкай абласьцях, — паведаміў Міхаіл Міхадзюк чытачу „Зеркала“, які патэлефанаваў на прамую тэлефонную лінію ведамства. — Рэактар стаіць, паліва загружана. Рэактар пакуль заглушаны. У гэтым годзе сапраўды запусьцім першы энэргаблёк».

Міхаіл Міхадзюк таксама паведаміў, што адпрацаванае ядзернае паліва зь БелАЭС маюць намер адпраўляць на перапрацоўку ў Расею.

Пасьля апошняга адключэньня ад энэргасеткі Беларуская АЭС прастойвае ўжо амаль паўгода. Тэрміны ўключэньня ў сетку першага энэргаблёка ў кастрычніку зноў перанесьлі. Гэтым разам у сувязі з «правядзеньнем дадатковых работ і дыягностыкі электрагенэруючага абсталяваньня».

  • Беларуская АЭС пабудаваная паблізу Астраўца пераважна за кошт крэдыту Расеі і па расейскім праекце ВВЭР-1200. Першы блёк БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасьць у рэжыме досьледна-прамысловай эксплюатацыі 3 лістапада 2020 году, у камэрцыйную эксплюатацыю яго ўвялі 10 чэрвеня 2021 году. У рэактар другога энэргаблёку 22 сьнежня 2021 году загрузілі ядзернае паліва, з чаго пачаўся этап яго фізычнага пуску.
  • Тым часам вялікія праблемы маюцца зь першым энэргаблёкам. Экспэрты маскоўскага цэнтру Сусьветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплюатуюць атамныя электрастанцыі (WANO), завяршылі місію тэхнічнай падтрымкі на Беларускай АЭС 29 жніўня, але дагэтуль праца першага энэргаблёку так і не аднавілася.
  • Пасьля апошняга адключэньня ад энэргасеткі ў красавіку Беларуская АЭС прастойвае ўжо амаль паўгода, хоць першапачаткова плянавалася завяршыць плянава-папераджальны рамонт у ліпені.
  • Калі палічыць усе выпадкі адключэньня энэргаблёка ад энэргасеткі і колькасьць дзён, якія ён не выпрацоўваў электраэнэргію, то атрымліваецца, што АЭС прастойвала больш за 49% часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG