Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БелАЭС, першы блёк якой на рамонце ўжо 4 месяцы, чакаюць расейскую інспэкцыю


Беларуская АЭС у Астраўцы
Беларуская АЭС у Астраўцы

Міністэрства энэргетыкі абяцала ў ліпені запусьціць першы энэргаблёк Беларускай АЭС у Астраўцы, але ён і дагэтуль не гатовы. 45% часу ад увядзеньня ў эксплюатацыю АЭС не працавала.

Як паведамілі на БелАЭС, з 22 па 26 жніўня экспэрты Маскоўскага цэнтру Сусьветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплюатуюць атамныя электрастанцыі, правядуць місію тэхнічнай падтрымкі досьведу эксплюатацыі АЭС.

Яны ацэняць стан Беларускай АЭС і падзеляцца сваімі напрацоўкамі ў галіне эксплюатацыі атамнай электрастанцыі.

Тым часам першы энэргаблёк БелАЭС знаходзіцца на «плянавым рамонце» ўжо чатыры месцы. Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Сяргей Раянтовіч паведаміў сайту Zerkalo:

«На гэты момант першы блёк яшчэ знаходзіцца ў рамонце. Да канца месяца павінен быць уведзены».

У красавіку першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі быў выведзены ў «плянава-папераджальны рамонт». Такія плянавыя тэхналягічныя работы штогод праводзяцца на атамных станцыях для забесьпячэньня стабільнага працоўнага стану абсталяваньня, гаварылі ў Мінэнэрга.

Тады ў ведамстве таксама часткова плянавалі перазагрузіць у рэактар сьвежае ядзернае паліва.

Першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі ўвялі ў прамысловую эксплюатацыю 10 чэрвеня 2021 году. Да аб’яднанай энэргасыстэмы краіны яго падключылі 3 лістапада 2020 году. З моманту ўключэньня ў сетку і да першага плянавага папераджальнага рамонту на першым энэргаблёку выпрацавалі больш за 9,3 млрд кВт/г электраэнэргіі.

Зрэшты, за ўвесь гэты час энэргаблёк неаднаразова адключалі ад сеткі — агулам прастою набегла на 295 дзён (з 655), гэта 45% ад усяго часу работы станцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG