Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня бачым прыкметаў, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці або ўвойдуць ва Ўкраіну», — прадстаўнік Рады нацбясьпекі ЗША


Джон Кёрбі
Джон Кёрбі

Каардынатар па стратэгічных камунікацыях Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кёрбі ў камэнтары для «Голасу Амэрыкі» заявіў, што «мы ня бачым прыкметаў таго, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці або ўвойдуць ва Ўкраіну».

«Відавочна, мы сочым за гэтым наколькі магчыма. Любыя дадатковыя войскі пад расейскім камандаваньнем выклікаюць занепакоенасьць, але гэтага цяпер няма», — такім чынам працытаваў Кёрбі ў Twitter журналіст украінскай службы «Голасу Амэрыкі» Астап Ярыш.

  • Джон Кёрбі — адстаўны контр-адмірал ВМС ЗША, які з канца траўня 2022 году працуе каардынатарам па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бясьпекі ў Белым доме. Раней ён займаў пасаду прэс-сакратара Пэнтагона і быў за вайсковага і дыпляматычнага аналітыка CNN.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG