Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля гульца зборнай Беларусі па хакеі на траве затрымалі і ягонага брата, таксама вядомага TikTok-блогера


Андрэй Белавусаў
Андрэй Белавусаў

У гэты момант доступу да TikTok-профіляў абодвух братоў няма.

Зь дзяцінства Андрэй Белавусаў, як і ягоны брат Уладзіслаў, гуляў у хакей на траве, але праз праблемы з сэрцам ня здолеў працягнуць кар’еру. Пасьля ён вучыўся ў БДУФК і жыў у інтэрнаце, але адлічыўся на чацьвёртым курсе, піша «Наша Ніва».

Цяпер сілавікі, усьлед за братам Уладзем, затрымалі і 22-гадовага Андрэя.

Пра пачатак свайго блогерства аршанец казаў так:

«Дзесьці з 40 тысячаў падпісчыкаў прыходзяць рэклямадаўцы і прапануюць супрацоўніцтва. Памятаю свой першы заказ: трэба было проста парухацца пад новы трэк Цімы Беларускіх. Мне заплацілі ўсяго 5 рублёў. Я тады працаваў білетэрам у кінатэатры і быў рады нават такой суме».

Цяпер на Андрэя Белавусава былі падпісаныя 1,8 мільёна чалавек у TikTok, больш за 330 тысяч на YouTube і больш за 220 тысяч у Instagram.

Мяркуючы па ўсім, яго затрымалі на мінулым тыдні разам з братам і іх агульным сябрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG