Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Аляксею Іванісаву прысуджана 14 гадоў калёніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 года калёніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 года калёніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калёніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву і Аляксандру Сідарэнку — па 12 гадоў калёніі кожнаму.
У залежнасьці ад ролі кожнага ў розным спалучэньні іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў ініцыятыве «Буслы ляцяць», якая прызнаная тэрарыстычнай; удзеле ў акцыях пратэсту; пашкоджаньні аўтамабіля судзьдзі Барысаўскага раёну і шынаў аўтамабіля карэспандэнта СМІ; кіданьні камянёў у вокны кватэры менскага пракурора і праўладнай актывісткі; зьнішчэньні сыстэмы відэаназіраньня ў Фрунзэнскім раёне Менску.