Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавае пахаваньне людзей у дэакупаваным Ізюме: зьявіліся спадарожнікавыя здымкі


Пад Ізюмам знайшлі масавыя пахаваньні людзей, 15 верасьня 2022 года
Пад Ізюмам знайшлі масавыя пахаваньні людзей, 15 верасьня 2022 года

Кампанія Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі масавага пахаваньня людзей у дэакупаваным Ізюме Харкаўскай вобласьці.

«Калі расейскія войскі нядаўна выйшлі з Харкаўскай вобласьці Ўкраіны, украінскі ўрад і СМІ паведамілі аб выяўленьні месца масавага пахаваньня паблізу горада Ізюма. Пешанскія могілкі або „Лясныя могілкі“ — сакавік 2022 і жнівень 2022», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным у твітары.

15 верасьня ў Харкаўскай вобласьці каля вызваленага Ізюму выявілі масавае пахаваньне ваенных УСУ. Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода ўпаўнаважаны па пытаньнях асобаў, якія зьніклі бязь вестак пры асаблівых абставінах Алег Каценка, гаворка ідзе пра «прыблізна 20-25 людзей».

Пахаваньне знайшлі побач з могілкамі, дзе падчас акупацыі расейскімі войскамі горада Ізюм, хавалі людзей, якія загінулі ад абстрэлаў або памерлі натуральнай сьмерцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG