Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка надаў украінскім уцекачам некаторыя правы нароўні зь беларусамі


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб новай рэдакцыі ўказу ад 30 жніўня 2014 году № 420 «Аб знаходжаньні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь». Ранейшы ўказ тычыўся жыхароў Данецкай і Луганскай абласьцей, цяпер ён распаўсюджваецца на ўсіх украінцаў.

У прыватнасьці, для ўкраінцаў прадугледжана наданьне правоў нароўні зь беларускімі грамадзянамі, што тычыцца:

  • дашкольнай, агульнай і спэцыяльнай адукацыі, атрыманьня прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў або на ўмовах аплаты;
  • даступнага мэдычнага абслугоўваньня;
  • прызначэньня дапамог на дзяцей і пэнсій.

Грамадзяне Ўкраіны таксама вызваляюцца ад выплаты наступных дзяржаўных пошлін:

  • за рэгістрацыю часовага знаходжаньня ў Беларусі;
  • выдачу дазволу на часовае пражываньне;
  • разгляд заявы аб выдачы дазволу на пастаяннае пражываньне;
  • выдачу біямэтрычнага дазволу на жыхарства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG