Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Да мяне ніводзін чалавек не прыходзіць у намордніку!» Што раней казаў Лукашэнка, які надзеў маску на сустрэчу з кітайскім лідэрам


Аляксандар Лукашэнка (справа) сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. 15 верасьня 2022
Аляксандар Лукашэнка (справа) сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. 15 верасьня 2022

Аляксандар Лукашэнка ад пачатку пандэміі каранавірусу грэбліва выказваўся пра меры засьцярогі. Ён раіў лячыцца «казой, гарэлкай і трактарам», на хакейным турніры пытаўся ў журналісткі, ці бачыць яна тут каранавірус.

Мэдычныя маскі ён ад сакавіка 2020 году называе няйначай як «наморднікі».

19 сакавіка 2020 году на нарадзе Лукашэнка заявіў:

«Хвалімся паўсюль — IT-краіна, а гэтыя няшчасныя наморднікі ня можам вырабіць! Каб за тыдзень урад прыняў рашэньне, дзе будзе вырабляць».

Празь месяц, у красавіку 2020 году, ён крытыкаваў людзей, якія носяць маскі:

«Ён ідзе ў гэтай масцы! Калі ты ў горадзе, дзе вялікая колькасьць людзей — ну надзень наморднік і хадзі!»

Увосень 2021 году дзяржаўныя СМІ з гонарам пісалі, што Лукашэнка быў у «чырвонай зоне» шпіталя ў Лідзе і зьняў там маску.

У кастрычніку 2021 году Лукашэнка зноў вярнуўся да тэмы «наморднікаў» і раскрытыкаваў чыноўнікаў:

«Калі вы да прэзыдэнта спакойна заходзіце, то чаго зьдзекуецеся зь людзей? Да мяне ніводзін чалавек ніколі не заходзіў у намордніку!»

Пасьля ягонага выступу ў Беларусі адмянілі масачны рэжым.

З пастановы Міністэрства аховы здароўя выключылі пункт, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце.

На сустрэчы ў Самаркандзе 15 верасьня Лукашэнка паказаўся ў масцы. Праўладныя тэлеграм-каналы адрапартавалі: «Піневічу не ўдалося (маецца на ўвазе міністар аховы здароўя. — РС), а Сі — змог (кіраўнік Кітаю. — РС). На просьбу кітайскіх сяброў Лукашэнка надзеў маску».

Аляксандар Лукашэнка (зьлева) перад сустрэчай сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. 15 верасьня
Аляксандар Лукашэнка (зьлева) перад сустрэчай сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. 15 верасьня

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG