Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Кітая паабяцаў падтрымліваць сувэрэнітэт Казахстану


Кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін (зьлева) і прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, Нур-Султан, 14 верасьня 2022
Кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін (зьлева) і прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, Нур-Султан, 14 верасьня 2022

Лідэр КНР Сі Цзіньпін наведаў Казахстан падчас сваёй першай пасьля пачатку пандэміі замежнай паездкі. Кітай будзе «катэгарычна выступаць супраць умяшаньня якіх-небудзь сілаў ва ўнутраныя справы» Казахстана, адзначыў ён падчас візыту.

Пра гэта паведамляе DW.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас першай за апошнія два з паловай гады замежнай паездкі наведаў Казахстан. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам гэтай краіны Касым-Жамартам Такаевым у сераду, 14 верасьня, кітайскі лідэр «высока ацаніў» узровень двухбаковых адносінаў, паведамілі ў Нур-Султане.

Сі Цзіньпін заявіў, што падтрымлівае пазыцыю Казахстану ў рэгіянальных і міжнародных пытаньнях. «Яшчэ раз хацеў бы вас запэўніць, што ўрад Кітая надае вялікую ўвагу адносінам з Казахстанам. Як бы ні мянялася міжнародная каньюнктура, мы будзем і надалей рашучага падтрымліваць Казахстан у абароне незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ... катэгарычна выступаць супраць умяшаньня якіх-небудзь сілаў ва ўнутраныя справы Вашай краіны», — цытуе словы кіраўніка КНР прэс-служба прэзыдэнта Казахстана.

Такаеў: вельмі важны візыт

У сваю чаргу Такаеў назваў візыт старшыні КНР «вельмі важным» і ўказаў, што заяўленае ў верасьні 2019 года ў Пэкіне «вечнае ўсебаковае стратэгічнае партнэрства выйшла на зададзеную траекторыю».

Па выніках перамоваў была падпісана сумесная заява з нагоды 30-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж Казахстанам і Кітаем.

Пасьля перамоваў у Нур-Султане Сі Цзіньпін накіроўваецца ва Ўзбэкістан. 15 і 16 верасьня ён возьме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У яе рамках заплянаваная, у прыватнасці, сустрэча кітайскага лідэра з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. У саміце таксама будуць удзельнічаць прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі і прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG