Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, у часе канцэрту на Балі беларускі комік Ідрак Мірзалізадэ зладзіў гумарыстычны аўкцыён.
Спачатку ён выстаўляў на продаж толькі NFT-вэрсію дакумэнта, але за 15 тысяч даляраў пагадзіўся аддаць і фізычны носьбіт.
У канцы жніўня мінулага году Міністэрства ўнутраных спраў Расеі пажыцьцёва забараніла коміку ўезд у Расею. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусьціў выразы, якія распальваюць варожасьць і нянавісьць да асобаў расейскай нацыянальнасьці.
«У сваім публічным выступе Ідрак Мірзалізадэ дапусьціў выразы, якія правакуюць нянавісьць і варожасьць да асобаў расейскай нацыянальнасьці, прыніжаюць іх чалавечую годнасьць. У сувязі з гэтым яго знаходжаньне на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі прызнана такім, якое пагражае грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам іншых асобаў».
10 жніўня Таганскі раённы суд Масквы арыштаваў коміка на 10 сутак за жарт аб арэндзе кватэры і расейцах.