Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — апошні дзень галасаваньня на выбарах розных узроўняў: сярод парушэньняў незаконная агітацыя да выкраданьне назіральнікаў


"Выязны" выбарчы ўчастак у Новасібірскай вобласьці.
"Выязны" выбарчы ўчастак у Новасібірскай вобласьці.

У Расеі ў нядзелю завяршаецца галасаваньне на выбарах розных узроўняў. У 14-ці рэгіёнах выбіраюць іх кіраўнікоў, у 6-ці праходзяць выбары заканадаўчых збораў. У большасьці суб’ектаў фэдэрацыі, у тым ліку Маскве, праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады, у Маскве гэта дэпутаты муніцыпальных сходаў.

Раніцай у нядзелю было абвешчана, што дыстанцыйным электронным галасаваньнем у Маскве скарысталіся больш за 1,5 млн выбарнікаў. Гэта больш, чым прыйшло на ўчасткі. З моманту ўвядзеньня электроннага галасаваньня яго крытыкуюць апазыцыя і незалежныя экспэрты, сьцьвярджаючы, што яно стварае магчымасьці для фальсыфікацый. Улады гэта адмаўляюць.

У 35 рэгіёнах галасаваньне пачалося яшчэ 9 верасьня, 10 верасьня — у яшчэ 15. Магчымасьць праводзіць трохдзённыя выбары зьявілася пасьля пачатку пандэміі каранавіруснай інфэкцыі пад маркай аховы здароўя. Хаця большасьць абмежавальных мер зараз зьняты, трохдзённыя выбары засталіся.

Яўка на выбарах варʼіруецца ад рэгіёна да рэгіёна. Напрыклад, ва Ўладзівастоку на выбарах гарадзкой думы яна ледзь перавысіла 11 працэнтаў, на Сахаліне на выбарах заканадаўчага сходу дасягнула 24 працэнтаў.

Расейскі рух у абарону правоў выбаршчыкаў «Голас» паведаміў, што да раніцы 11 верасьня атрымаў каля 100 паведамленьняў аб парушэньнях, лідзіруе па колькасьці меркаваных парушэньняў Масква. Назіральнікі заяўляюць «анамаліях» у паказчыках яўкі на выбарчыя ўчасткі, прымусе да галасаваньня, праблемах з правядзеньнем галасаваньня дома і спробах укідаў бюлетэняў, — піша DW. Аб зафіксаваных парушэньнях у Сыбіры і на Далёкім Усходзе паведамляе рэдакцыі Сибирь.Реалии.

Раней па выніках выбарчай кампаніі ў «Голасе» канстатавалі, што перадвыбарчая агітацыя і рэальная канкурэнцыя на выбарах практычна адсутнічала.

Выключэньнем можна лічыць Маскву, дзе ў шэрагу раёнаў у муніцыпальныя дэпутаты вылучыліся праціўнікі вайны з Украінай і крытыкі Крамля. Некаторыя зь іх былі зьняты з выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG