Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады этапавалі Яну Пінчук у Беларусь, дзе супраць дзяўчыны завялі пяць крымінальных справаў


Яна Пінчук у судзе  аб экстрадыцыі
Яна Пінчук у судзе  аб экстрадыцыі

На радзіме Пінчук могуць пасадзіць у турму на 19 гадоў.

Інфармацыю пра выдачу Яны Пінчук пацьвердзіў адвакат дзяўчыны. Пра тое, што Яну этапавалі ў Беларусь, напісаў тэлеграм-канал яе падтрымкі.

24-гадовая Яна Пінчук знаходзілася ў СІЗА Пецярбургу зь лістапада 2021 году. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і празь дзень арыштавалі. У Беларусі ёй завочна выставілі абвінавачаньне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. На радзіме ёй пагражае пазбаўленьне волі за ўдзел у стварэньні апазыцыйных тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%», «Ворша 97%» і «Наваполацк і Полацк 97%» і да 19 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Расейская пракуратура пагадзілася яе выдаць паводле трох артыкулаў: аб распальваньні сацыяльнай варожасьці, закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі і стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня.

Юрысты спрабавалі абскардзіць рашэньне Генэральнай пракуратуры РФ аб выдачы Пінчук. Камітэт правоў чалавека ААН прапанаваў Расеі ўстрымацца ад дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук і забясьпечыць абарону яе жыцьця і недатыкальнасьці да разгляду камітэтам яе скаргі. У Маскве праігнаравалі ўсе гэтыя рэкамэндацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG