Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Блінкен прыехаў у Кіеў, правядзе перамовы зь Зяленскім


Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен наведвае дзіцячую бальніцу ў Кіеве, 8 верасьня 2022 году. На руках у яго службовы сабака ДСНС Украіны Патрон
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен наведвае дзіцячую бальніцу ў Кіеве, 8 верасьня 2022 году. На руках у яго службовы сабака ДСНС Украіны Патрон

Візыт кіраўніка амэрыканскага Дзярждэпартамэнту ва Ўкраіну загадзя не анансаваўся.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыехаў у Кіеў, інфармацыю пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» пацьвердзіў прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў.

Плянуецца, што Блінкен сустрэнецца з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім. Крыніцы выданьня таксама паведамляюць, што дзяржсакратар ЗША можа наведаць населеныя пункты паблізу Кіева.

Паводле зьвестак AP, Блінкен можа абвясьціць пра новы пакет дапамогі на суму больш як два мільярды даляраў для Ўкраіны і іншых краін Эўропы, якім «патэнцыйна можа пагражаць Расея ў будучыні».

8 верасьня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў новы пакет дапамогі ЗША Ўкраіне ў памеры каля 675 мільёнаў даляраў. Ён уключае ў сябе больш высокадакладных снарадаў GMLRS для HIMARS, 105-мм гаўбіцы, артылерыйскія боепрыпасы, супрацьрадыёлякацыйныя ракеты HARM, аўтамабілі Humvee, супрацьтанкавую, стралковую зброю і іншае.

У красавіку дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен разам зь міністрам абароны ЗША Лойдам Остынам таемна наведалі Кіеў і правялі перамовы зь Зяленскім.

У траўні Кіеў наведала сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG