Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаны Пераходны Кабінэт Беларусі выдаў першую пастанову — аб абароне незалежнасьці і сувэрэнітэту


Чальцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту Беларусі — Валер Сахашчык, Аляксандар Азараў, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Валер Каліноўскі
Чальцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту Беларусі — Валер Сахашчык, Аляксандар Азараў, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Валер Каліноўскі

Сёньня Абʼяднаны Пераходны Кабінэт Беларусі (АПКБ) прыняў сваю першую пастанову.

У ёй гэты орган пастанаўляе патрабаваць і дамагацца безумоўнага вываду войскаў Расеі з тэрыторыі Беларусі.

Таксама АПКБ вырашыў «аказваць усямерную дапамогу Ўкраіне па адбіцьці ваеннай агрэсіі РФ... у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага, валянтэрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойваньне незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны».

Яшчэ адзін накірунак дзейнасьці гэтага органу — «Забясьпечыць прадстаўленьне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне».

У прэамбуле пастановы адзначаецца, са спасылкай на меркаваньне сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксея Данілава, што сёньня Ўкраіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў міністар замежных спраў Літвы, адзначаецца ў пастанове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG