Пра гэта расказаў у эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Супрацоўніца дзяржТВ спытала кіраўніка Мінадукацыі, ці будзе ў праграме беларускіх школ «гендэрны курс».
«Сёлета міністэрствам адукацыі не рэкамэндавана ніякага гендэрнага курсу. Намі распрацавана шэсьць факультатываў для вучняў розных клясаў аб сямейных каштоўнасьцях, якія заснаваны на традыцыйнай культуры, традыцыйных каштоўнасьцях беларускага народу. Бо ня проста так мы ў Канстытуцыі замацавалі ўжо тое, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны. У сувязі з гэтым Міністэрства адукацыі будзе вельмі жорстка кантраляваць і каардынаваць работу ў сямейным выхаваньні. Таму што нам чужая эўрапейская ідэалёгія, чужыя эўрапейскія каштоўнасьці, і мы проста ня маем права дапусьціць таго, каб яны ўсякім чынам праніклі ў розумы нашай моладзі», — сказаў Іванец.
Міністар адукацыі ўпэўнены, што прынятыя яго ведамствам захады не дазволяць «эўрапейскім каштоўнасьцям» нейкім чынам трапіць «і ў беларускую сыстэму адукацыі, і ў грамадзтва ў цэлым».