Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў фільм пра лёсы беларускіх праваабаронцаў пасьля пратэстаў. ВІДЭА


Плякат на адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе
Плякат на адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе

Хто за кратамі, хто ў эміграцыі. Прайшла прэм’ера дакумэнтальнага фільму пра праваабаронцаў Беларусі.

Прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Ня быць скотам» пра складаныя лёсы праваабаронцаў адбылася на «Маланка. Мэдыя». Фільм стаў працягам супрацы кінадакумэнталістаў з Праваабарончым цэнтрам «Вясна».

«Пасьля падзей 2020 году многія з тых, хто дапамагаў беларусам адстойваць іх правы, апынуліся ў турме. Сябры і калегі кіраўніка ПЦ „Вясна“ Алеся Бяляцкага, якія, як і легендарны праваабаронца, апынуліся пад рэпрэсіямі, але змаглі выехаць з краіны, цяпер актыўна аднаўляюць працу арганізацыі. Яны кажуць, што праваабарона — гэта не прафэсія, а стыль жыцьця. Нават патрапіўшы ў кацёл вайны ва Ўкраіне, яны працягнулі дапамагаць людзям. Нягледзячы на тое, якой небясьпецы падвяргаліся іх жыцьці.

Сёньня нашы героі знаходзяцца ў Літве, дзе шум імклівых цывільных самалётаў і залпы сьвяточных фаервэркаў усё яшчэ нагадваюць аб авіяўдарах па мірных гарадах. А былы будынак КДБ, пераўтвораны ў музэй акупацыі і барацьбы за свабоду, а таксама парк савецкай гісторыі пад Друскенікамі зусім не здаюцца артэфактамі далёкага мінулага. Што значыць для беларуса „Ня быць скотам“ і як ня трапіць у пастку самых страшных старонак гісторыі, расказваем у новым фільме Маланка.Doc», — гаворыцца ў анатацыі да фільму.

Фільм расказвае пра дзейнасьць на эміграцыі некалькіх праваабаронцаў Праваабарончага цэнтру «Вясна», якія сталі ўцекачамі ўжо двойчы. Спачатку празь перасьлед яны былі змушаныя выехаць зь Беларусі ва Ўкраіну, а потым вайна іх выгнала ў Літву.

Аўтары дакумэнтальнай стужкі плянуюць прадставіць фільм на некалькіх міжнародных праваабарончых кінафэстывалях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG