«Безумоўна. Беларусь зьяўляецца саўдзельніцай у злачынстве агрэсіі, зьдзейсьненай Расейскай Фэдэрацыяй», — адказаў Кулеба на пытаньне журналіста адносна таго, ці маюць візавыя абмежаваньні закрануць і беларускіх грамадзянаў.
Міністры ЭЗ абмяркоўваюць, між іншым, пытаньне выдачы турыстычных віз расейскім грамадзянам.
Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў інтэрвію газэце The Washington Post заклікаў заходнія краіны забараніць уезд усім грамадзянам Расеі. Латвія, Чэхія і Эстонія прыпынілі выдачу расіянам шэнгенскіх турыстычных візаў, Фінляндыя заявіла, што абмяжуе іх колькасьць.
Некаторыя іншыя краіны ЭЗ, напрыклад, Партугалія, Угоршчына, выказаліся супраць такога мерапрыемства. Ідэю забараніць выдачу віз расіянам не падтрымаў і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль. Нямеччына таксама дала зразумець, што нязгодная з ідэяй.