Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афрыку прыбыло першае з пачатку вайны судна са збожжам з Украіны


Пагрузка збожжа на Brave Commander
Пагрузка збожжа на Brave Commander

У Афрыку па моры прыбыла першая з пачатку вайны партыя збожжа з Украіны. Як паведамляе ВВС, украінскае збожжа ў порт Джыбуці даставіла судна Brave Commander пад лібанскім сьцягам. На яго борце 23 тысячы тон пшаніцы для далейшай адпраўкі ў Этыёпію.

Прыбыцьцё судна пацьвердзіла Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны. Судна выйшла з украінскага порту Паўднёвы 16 жніўня, шлях з Чорнага мора ў Джыбуці на беразе Індыйскага акіяна заняў два тыдні.

Транспартаваньне збожжа марскім шляхам з падкантрольных Украіне чарнаморскіх партоў стала магчымым пасьля заключэньня ў мінулым месяцы пад эгідай ААН пагадненьня ў Стамбуле. Расея абавязалася не атакаваць аб’екты інфраструктуры, зьвязаныя з экспартам збожжа.

Дастаўку партыі пшаніцы ў Джыбуці аплаціла Сусьветная харчовая праграма ААН. Паводле ацэнак ведамства, спатрэбіцца каля тыдня, каб пшаніцу запакавалі ў мяхі і даставілі па сушы ў Этыёпію, дзе 20 млн чалавек маюць патрэбу ў харчовай дапамозе.

  • Да вайны ва Ўкраіне Харчовая праграма ААН атрымлівала тры чвэрці сваёй харчовай дапамогі з Украіны і Расеі. Пасьля пачатку вайны частка ўкраінскіх партоў апынулася пад кантролем Расеі, а парты ў Адэскай і Мікалаеўскай абласьцях былі заблякаваныя. У выніку ў іх сабраліся мільёны тон збожжа, прызначанага на экспарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG