Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў турму ў Жодзіне


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

18 жніўня, у дзень нараджэньня Ціханоўскага, яго перавялі ў турму і адразу ж зьмясьцілі ў ШЫЗА.

Блогера перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. У штрафным ізалятары ён ня можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасьцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасьці, піша тэлеграм-канал Тюрьма для жизни.

Ціханоўскі таксама часова пазбаўлены перадач і лістоў.

Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 году ў Горадні. У сьнежні 2021 году ён быў асуджаны на 18 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.

Пасьля палітвязьня этапавалі ў папраўчую калёнію № 15 у Магілёве.

11 жніўня 2022 году судзьдзя Кастрычніцкага раёну Магілёва Жанна Пушкіна пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесьці палітвязьня ў турму на 3 гады.

Адрас для лістоў:
Сьледчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG