Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга на мяжы з Польшчай — на 70 гадзін


Беларуска-польская мяжа
Беларуска-польская мяжа

Чарга на беларуска-польскай мяжы б’е ўсе рэкорды, піша партал «Зеркало».

Людзі стаяць суткамі на сьпякоце, каб праехаць у Польшчу. Партал спасылаецца на дадзеныя тэлеграм-каналу «Мяжа Беларусь — Польшча».

У нядаўнім рэпартажы расейскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik Беларусь паведамлялася, што час перасячэньня мяжы ў пункце пропуску «Бераставіца» займаў 60 гадзін. За суткі час чаканьня вырас да 70 гадзін.

Паводле зьвестак ТГ-каналу «Мяжа Беларусь — Польшча», у «Бераставіцы» прапускаюць у сярэднім па 7 машын за гадзіну ў жывой чарзе. Учора праяжджалі па 6 машын за гадзіну. 24 жніўня ў жывой чарзе ў «Бераставіцы» пускалі ў сярэднім па 8 машын за гадзіну.

Напружаная сытуацыя склалася і ў пункце пропуску «Берасьце». Паводле зьвестак на 26 жніўня, там таксама прапускаюць у сярэднім па 7 аўтамабіляў за гадзіну ў жывой чарзе. У «Прывалцы» — па дванаццаць.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі (ДПК) зьвязвае доўгія чэргі і доўгае чаканьне на мяжы з маруднай працай калегаў з Польшчы і Літвы. Нібыта яны працягваюць афармляць транспарт зь вялікімі затрымкамі.

«Канцэнтрацыя легкавога транспарту за мінулыя суткі фіксавалася на ўездах у Польшчу і Літву. Сумежныя кантрольныя службы ў пунктах пропуску Тарэспаль (Берасьце) і Баброўнікі (Бераставіца) аформілі 36% і 42% аўто ад устаноўленай нормы адпаведна, а ў літоўскім Мядзінінкаі (Каменны Лог) — 31%», — прывяла дадзеныя на 26 жніўня прэсавая служба ДПК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG