Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павялічыў колькасьць узброеных сіл Расеі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, які з наступнага году павялічвае штатную колькасьць узброеных сіл Расеі з 1,9 млн да 2,04 млн чалавек.

Згодна з указам, колькасьць вайскоўцаў складзе 1 150 628 чалавек, астатнія — цывільны пэрсанал.

У лістападзе 2017 году Пуцін вызначыў колькасьць узброеных сіл у 1 902 758 чалавек (1 013 628 зь іх — вайскоўцы).

Са студзеня іх павінна быць 2 039 758 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG