Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з самых тытуляваных трэнэраў Беларусі не атрымаў новага кантракту з палітычных прычын


Мікалай Казека
Мікалай Казека

Мікалай Казека афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі ў фрыстайле.

Трэнэр Мікалай Казека да апошняга моманту афіцыйна ўзначальваў зборную краіны, але ня быў дапушчаны ўладамі да кіраваньня камандай на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне.

Казека падтрымаў патрабаваньне новых вольных выбараў і выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў. Пасьля гэтага яго пазбавілі прэзыдэнцкай стыпэндыі, а таксама перасталі браць на зборы нацыянальнай каманды.

«Улетку ў яго скончыўся кантракт — яго не працягнулі. Можна сказаць, Мікалай Іванавіч выйшаў на пэнсію», — паведаміў у інтэрвію для блогу «Отражение» двухразовы алімпійскі прызэр і экс-трэнэр зборнай Дзьмітры Дашчынскі, які пераехаў у Аўстралію.

Таксама Казека падтрымаў фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую, калі ўлады пачалі перасьледаваць і яе.

Цяпер на сайце Беларускага лыжнага саюзу галоўным трэнэрам значыцца Міхаіл Курловіч, які дэ-факта кіраваў зборнай у фрыстайле з моманту адхіленьня Казекі.

Казека ўзначальваў зборную Беларусі ў фрыстайле з 1993 году. Яго выхаванцы ўзялі на Алімпіядах чатыры залатыя мэдалі, адзін срэбны і два бронзавыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG