Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру


Ігнат Буйніцкі, 1910 год
Ігнат Буйніцкі, 1910 год

Дата дня

22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

Ігнат Буйніцкі
Ігнат Буйніцкі

Яго яшчэ пры жыцьці называлі бацькам беларускага тэатру. У 1910–1911 гадах трупа Буйніцкага зьдзейсьніла трыюмфальныя гастролі па Беларусі, выступіўшы з паказамі ў Дзісьне, Сьвянцянах, Паставах, Полацку, Нясьвіжы, Слуцку... У Менску, дзе тэатар ставіў «Моднага шляхцюка» К. Каганца і «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, артыстаў засыпалі ружамі. Пасьля спэктакляў Буйніцкага ў Пецярбургу й Варшаве газэты пісалі пра «калясальны посьпех» тэатру, што «будзіць у беларусаў пачуцьцё нацыянальнай годнасьці». Улады зрабілі свае высновы: рэжысэра і яго артыстаў узялі пад паліцэйскі нагляд, паказы пачалі забараняць.

Уціск і матэрыяльныя праблемы змусілі зачыніць тэатар, але не разлучылі з мастацтвам. Паводле згадкі аднаго з удзельнікаў трупы, Ігнат Буйніцкі памёр на сцэне падчас рэпэтыцыі.

«Некалі, — пісала ў тыя часы „Наша Ніва“, — калі прабудзіцца сьвядомасьць ува ўсяго беларускага народу, памяць Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх».

Таксама ў гэты дзень

1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах аб вампірах.

1485 — скончылася вайна Пунсовай і Белай ружы, у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль ангельскі.

1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа.

1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду.

1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам.

1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву, змоўшчыкі былі арыштаваныя.

1991 — бела-сіне-чырвоны сьцяг абвешчаны дзяржаўным сьцягам Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1862 Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар.

1902Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

1904Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х гадоў.

1920Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

У памяці

1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык.

1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць.

1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.

Віталь Вольскі
Віталь Вольскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG