Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 жніўня: палітзьняволеную Прыгаву пакаралі калёніяй за надпіс «Путлер забойца, Лукаш памагаты. Слава Ўкраіне!»


Ірына Прыгава
Ірына Прыгава

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Асабліва дастаецца тым, хто выступае супраць расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Суд Маскоўскага раёну Берасьця абвінаваціў палітзьняволеную Ірыну Прыгаву ў абразе Лукашэнкі (ч. 1, ч. 2. арт. 368 КК), хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) і апаганьваньні збудаваньняў і псаваньні маёмасьці (арт. 341 КК).

Паводле дзяржаўнага абвінавачаньня, жанчына разьвешвала бел-чырвона-белыя стужкі і сьцягі на вуліцах Берасьця, а таксама напісала алоўкам і крэйдай шэраг антываенных надпісаў, сярод якіх: «Не — вайне», «Пуцін забойца, Лукаш п.н.х.», «Путлер забойца, Лукаш памагаты. Слава Ўкраіне!» і іншыя.

За гэта Прыгаву асудзілі на 1,5 года калёніі, паведамляе «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, у справе таксама ёсьць калькуляцыя «шкоды», нанесенай Ірынай дзяржслужбам — так, напрыклад, на карысьць МНС за здыманьне сьцяжкоў жанчыне налічылі 146 рублёў 67 капеек.

Палітвязень Антон Сіманенкаў пакінуў Беларусь

Палітвязьня Антона Сіманенкава абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Падставай для абвінавачаньня стаў скрыншот зь відэа, апублікаванага ў адным з азэрбайджанскіх СМІ. На ім сьледчыя апазналі на акцыі 20 верасьня 2020 году ў Менску Антона, які стаяў у счэпцы ў першым шэрагу. Суд палічыў Сіманенкава вінаватым і асудзіў на 2 гады «хатняй хіміі».

Пасьля суду Антон змог выехаць з краіны, і цяпер ён у бясьпецы, паведамляюць праваабаронцы.

Эдуарду Пальчысу ўзмацнілі пакараньне — яго перавялі ў турму №4 у Магілёве

Пра гэта напісала жонка палітвязьня:

«Пальчысу ўзмацнілі пакараньне і перавялі адбываць у турму нумар 4 у Магілёве. Суд быў 5 хвілін па скайпе, відаць, усё прыблізна ў адзін час зь Сяргеем Ціханоўскім і іншымі».

17 сьнежня Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калёніі.

У Менску затрымалі ілюстратара Вадзіма Багрыя

На «пакаяльным» відэа ў праўладным тэлеграм-канале Вадзім кажа, што ствараў стыкеры, «якія распальваюць варожасьць», піша Эўрарадыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG