Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць пракурора, які раней абвінавачваў у палітычна матываваных справах


У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 жніўня пачаўся суд над Андрэем Кажэўнікавым і Дзьмітрыем Піскуном, якіх судзяць па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу: даваньне хабару, махлярства, парушэньне таямніцы перапіскі, злоўжываньне ўладай, атрыманьне хабару.

«Наша Ніва» паведамляе, што Андрэй Кажэўнікаў — вядомы ў Менску сьледчы, начальнік працэсуальнага кантролю менскага сьледзтва.

Кажэўнікаву інкрымінуюць удзел у гісторыі з даваньнем хабару на суму 30 тысяч даляраў. Дакладныя акалічнасьці справы невядомыя, Дзьмітрый Піскун, які зь ім праходзіць па справе, — камэрсант. Паводле самага сур’ёзнага артыкула (арт. 430 ч.3 — атрыманьне хабару) Кажэўнікаву пагражае 5 год пазбаўленьня волі. Аднак, як адзначае «Наша Ніва», прысудзіць могуць значна даўжэйшы тэрмін, бо тэрміны паводле розных артыкулаў могуць складацца.

У 2011 годзе Кажэўнікаў працаваў у пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску і выступаў абвінаваўцам на працэсе Ўладзімера Някляева, Насты Палажанкі, Аляксандра Фядуты і Віталя Рымашэўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG