Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане скасавалі вывучэньне расейскай і ангельскай мовы зь першай клясы


Гімназія ў Алматы.
Гімназія ў Алматы.

Улады Казахстану скасавалі вывучэньне адразу некалькіх моваў для першаклясьнікаў з новага навучальнага году. Пра гэта паведаміў міністар асьветы Асхат Аймагамбетаў.

Па словах чыноўніка, зь першай клясы дзеці будуць вывучаць толькі казаскую, паколькі для вывучэньня расейскай і ангельскай ім спачатку трэба навучыцца чытаць і пісаць на роднай мове. Ён адзначыў, што першаклясьнікам цяжка вывучаць тры мовы адразу. «З другой клясы пачнецца вывучэньне расейскай мовы як асобнай дысцыпліны, а з трэцяй клясы для ўсіх школ будзе вывучацца ангельская мова», — паведаміў Аймагамбетаў на пасяджэньні ўраду ў аўторак.

Пры гэтым у праграме школьнікаў першых і другіх клясаў, якія навучаюцца на расейскай мове, застануцца два прадметы — расейская і казаская, а ангельскую мову дзеці пачнуць вывучаць таксама ў трэцяй клясе, паведамілі Інтэрфаксу ў Мінасьветы Казахстану.

Раней школьнікі ў Казахстане пачыналі зь першай клясы вывучаць тры мовы: расейскую, казаскую і ангельскую. Вывучэньне ангельскай мовы зь першай клясы зьявілася ў 2012 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG