Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Дзядок з-за кратаў: «Абавязкова пабываю ў Вялікай Брытаніі. Я там быў прыблізна ў 1999-м, але мала што памятаю»


Мікалай Дзядок, архіўнае фота
Мікалай Дзядок, архіўнае фота

Сябры Міколы Дзядка на ягонай старонцы ў фэйсбуку падзяліліся зьместам ягонага ліста, які яны трымалі нядаўна. Там Дзядок разважае пра будучыя вандроўкі.

«Абавязкова пабываю ў Вялікай Брытаніі! У Лёндане адныя з найлепшых на сьвеце музэяў, ну? Увогуле, гэта такая мэгасталіца, у якой у свой час вяршыліся лёсы ледзь не ўсяго сьвету. Я быў на самім востраве (ва Ўэльсе) у 1999 годзе прыблізна, але мала што памятаю, акрамя таго, што людзі тамака жывуць някепска.

Трэба абавязкова пабываць у Шатляндыі! Там горы і краявіды неймавернай прыгажосьці! А яшчэ шатляндцы — кельты, а англічане — саксы/нарманы, і не маглі іх заваяваць вельмі доўга.

Тамака ў Шатляндыі быў такі мясцовы правадыр, Уільям Ўолес, які доўга аказваў супраціў калянізатарам. Тыпу як Саладын альбо Жанна Д’Арк. Але яго перамаглі ўсё ж у выніку».

Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасьля чаго моцна білі і катавалі. Летась 10 лістапада судзьдзя Анастасія Папко прызнала Мікалая вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу і асудзіла на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму. У зьняволеньні Мікола падвяргаецца ціску з боку наглядчыкаў, супраць яго рэгулярна ладзяцца правакацыі.

23 жніўня Мікалай Дзядок будзе адзначаць свой чарговы дзень народзінаў за кратамі. Яму можна даслаць ліст ці паштоўку, ці даслаць тэлеграму: праз пошту або патэлефанаваць на нумар 166 і надыктаваць тэкст.

Адрас: 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1. Турма № 1. Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG