Цапкала: навошта камісія над СМІ, ці Пуцін мудры і чаму Ціханоўская вінаватая ў рэпрэсіях
У інтэрвію Свабодзе былы прэтэндэнт на выбарах 2020 году Валер Цапкала назваў вынікі канфэрэнцыі „Новая Беларусь“ у Вільні адмоўнымі, раскрытыкаваў стварэньне Сьвятланай Ціханоўскай Пераходнага кабінэту, агучыў прэтэнзіі да яе офісу, а таксама расказаў пра лёс уласных палітычных ініцыятываў.