Ці прывядзе стварэньне пераходнага кабінэту да зьмяншэньня звадаў сярод дэмакратычных сілаў? Які ўплыў на сытуацыю ў Беларусі будзе мець зьяўленьне гэтай інстытуцыі? Ці быў на віленскай канфэрэнцыі «Новая Беларусь» зроблены выбар на карысьць сілавых мэтадаў барацьбы? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), культуроляг Вадзім Мажэйка і гісторык Аляксандар Пашкевіч.