Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Алеся Пушкіна зь невядомай прычыны зьмясьцілі ў ПКТ на 5 месяцаў


Алесь Пушкін 14 жніўня 2020 году
Алесь Пушкін 14 жніўня 2020 году

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1262 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) — турэмная камэра, зь якой выходзяць толькі на працу і на паўгадзіны ў дзень на прагулку. Падчас прагулкі забаронена стасавацца зь іншымі зьняволенымі. Перадачаў не прымаюць, спатканьні і званкі забароненыя. Алесь Пушкін правядзе ў такіх умовах 5 месяцаў, піша Вясна.

Пра жыцьцё мастака за кратамі нядаўна расказвала яго жонка Яніна ў інтэрвію «Народнай Волі»:

«Лісты ад Алеся даходзяць рэдка, прыкладна раз на месяц. Нядаўна адвезьлі яму харчовую перадачу, а сустрэчу забаранілі. Нейкія адміністрацыйныя кары вынесьлі за парушэньне рэжыму, і сёлета ўбачыць Алеся ня ўдасца. Працуе ён у прамысловай зоне, нейкі дрот раскручвае. Пра ўнутраны распарадак нічога ня кажа — відаць, забаронена. Могуць пазбавіць тэлефонных званкоў. Размаўляем зусім мала — хвіліны па тры. Са здароўем, здаецца, усё ў парадку».

Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021-га.

30 сакавіка Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калёніі строгага рэжыму (падчас закрытага працэсу ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту).

Крымінальную справу разглядаў Менскі гарадзкі суд, судзьдзя Алена Шылько. Мастака прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяньнях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў». Падставай для абвінавачаньняў сталі карціны з цыклу «Беларускі супраціў» і пэрфоманс, які ён правёў ва Ўкраіне. Вяртаючыся з Кіева, Пушкін ведаў, што на яго на радзіме завялі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG