Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб выехала зь Беларусі


Аксана Колб
Аксана Колб

Раней Колб асудзілі на 2,5 гады «хіміі» за ўдзел у маршы пратэсту.

«...Напярэдадні майго 54-га дня народзінаў, які я сустрэла разам з сябрамі, я яшчэ ня ведала, што ў дадатак да 2,5 года «хіміі» атрымаю 13 „сутак“ паводле артыкулу 19.11 і што мяне зноў будуць шукаць сьледчыя цэнтральнага апарату СК. І нават уявіць сабе не магла, што амаль празь месяц буду матыляцца па чужых краінах. Цяпер у мяне няма дома», — напісала Аксана Колб у фэйсбук.

Перасьлед Аксаны Колб

Галоўную рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб затрымалі 20 красавіка 2022 году. Сілавікі з шчытамі і кувалдамі ўварваліся ў кватэру, учынілі ператрус і завезьлі Аксану ў Сьледчы камітэт. Пасьля абеду яна патэлефанавала сваякам і паведаміла, што яе затрымліваюць на 10 дзён і вязуць у ІЧУ на завулку Акрэсьціна.

Празь некалькі дзён журналістку перавялі ў СІЗА № 1 — на «Валадарку», выставіўшы абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Месяц ішло сьледзтва. Першае судовае паседжаньне адбылося 7 чэрвеня. Вёў працэс судзьдзя Цэнтральнага раёну сталіцы Дзьмітры Карсюк. Аксану Колб абвінавацілі ва ўдзеле ў шэсьці 16 жніўня 2020 году. Да таго ж «Менсктранс» падаў пазоў на 5980 рублёў за «перакрыцьцё дарог». Аксана сваю віну прызнала часткова. Журналістка сьцьвярджала, што была на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілін.

Пракурор 7 чэрвеня папрасіў пакараць Аксану 2,5 года «хіміі» з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.

15 чэрвеня Аксана Колб ад апошняга слова адмовілася. Судзьдзя Дзьмітры Карсюк 15 чэрвеня вынес вырак: 2,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Аксана Колб выйшла з-пад варты.

8 жніўня журналістка паведаміла, што яна за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG