Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВВС: расейскія алігархі выкарыстоўвалі «шчыліны» ў брытанскіх законах для абыходу санкцый


Аркадзь Ратэнбэрг
Аркадзь Ратэнбэрг

Расейскія аліграхі Аркадзь і Барыс Ратэнбэргі, якія трапілі пад санкцыі яшчэ ў 2014 годзе, выкарыстоўвалі тып кампаніі, ад якой закон не патрабуе ідэнтыфікаваць яе сапраўдных уладальнікаў, каб абысьці антырасейскія санкцыі. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні ВВС.

Гаворка ідзе пра ангельскія таварыствы з абмежаванай адказнасьцю. Яны абавязаныя публікаваць толькі мінімальныя зьвесткі пра сваіх уладальнікаў, што дазваляе выкарыстоўваць такі тып кампаніі ў злачынных мэтах, — кажа ў інтэрвію ВВС экспэрт па фінансавых злачынствах Грэма Бэраў.

Так у студзені 2017 году было створана ангельскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю Sinara Company LP, якое нібыта займалася турызмам і продажам білетаў. Юрыдычны адрас кампаніі знаходзіцца ў Лёндане.

Менш, чым за год, Sinara Company адправіла 14 электронных пераводаў на агульную суму 133 тысячы даляраў кансультанту па мастацтве. Паводле справаздачы амэрыканскага Сэнату, гэты чалавек «спрыяў пакупкам для Ратэнбэргаў». Расьсьледавальнікі мяркуюць, што праз кампанію былі набытыя творы мастацтва на мільёны даляраў.

«Гэта сапраўдны скандал, такія людзі, як Ратэнбэргі, якія гадамі знаходзіліся пад санкцыямі ў Амэрыцы, усё яшчэ могуць выкарыстоўваць брытанскія карпаратыўныя структуры для вываду празь іх сваіх грошай з Расеі, а потым марнатравіць іх па сваім меркаваньні», — заявіла дэпутат ад Лейбарысцкай партыі Вялікай Брытаніі. Маргарэт Ходж, якая ўзначальвае парлямэнцкую групу па падатках і карупцыі.

Агулам сумесна з журналісцкай арганізацыі Finance Uncovered знайшлі пяць агенцтваў па стварэньні ELP, якія заснавалі паўтары тысячы новых таварыстваў у Вялікай Брытаніі. Некаторыя зь іх таксама былі зьвязаныя зь фінансавымі злачынствамі, у тым ліку з адмываньнем грошай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG