Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валынскай і Ровенскай абласьцях Украіны распрацавалі пляны эвакуацыі на выпадак уварваньня з боку Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Украінскія памежнікі у Валынскай вобласьці Ўкраіны
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Украінскія памежнікі у Валынскай вобласьці Ўкраіны

У Валынскай вобласьці падрыхтавалі плян эвакуацыі цывільнага насельніцтва на выпадак ваеннага ўварваньня з боку Беларусі, паведаміў выданьню Суспільне першы намесьнік кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Мавенка.

Дэталі пляну эвакуацыі, кажа дэпутат, знаходзяцца пад грыфам «сакрэтна». Пры неабходнасьці плян эвакуацыі ў першую чаргу закране прымежныя зь Беларусьсю раёны: Камінь-Кашырскі і Ковельскі. У прыватнасьці, тыя населеныя пункты, якія знаходзяцца непасрэдна на мяжы.

Паводле Мавенкі, шляхі эвакуацыі і месцы разьмяшчэньня транспарту для дастаўкі людзей у бясьпечнае месца ведаюць кіраўнікі населеных пунктаў і раённых ваенных адміністрацый. На выпадак шырокамаштабнага наступу зь беларускага боку ёсьць плян эвакуацыі Валынскай вобласьці.

3 жніўня плян эвакуацыі насельніцтва з памежных зь Беларусьсю раёнаў у выпадку нападу абнародавала Ровенская абласная ваенная адміністрацыя. У тэрытарыяльных абшчынах, у прыватнасьці, створаныя пункты эвакуацыі. У першую чаргу будуць эваакуяваць людзей з Сарненскага і Варашскага раёнаў.

У выпадку пагрозы мясцовых жыхароў апэратыўна праінфармуюць аб неабходнасьці эвакуацыі. Перш за ўсё — сацыяльна неабароненых людзей, якія ня маюць сваякоў, транспарту, знаходзяцца ў спэцыяльных установах. Каб не затораў з транспарту, будуць арганізоўваць калёны з суправаджэньні міліцыі. Плян эвакуацыі цывільнага насельніцтва яшчэ будзе дапаўняцца і ўдакладняцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG