Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амсьціслаўскую ідэалягіню пакаралі за тое, што забыла ўсталяваць мэмарыяльную дошку беларускаму мовазнаўцу


Янка Бялькевіч
Янка Бялькевіч

Чыноўнікі забыліся пра сваё абяцаньне ўшанаваць памяць вядомага беларускага мовазнаўца.

Краязнаўца і былы пэдагог Уладзімер Кажамяка дамогся ўшанаваньня Янкі Бялькевіча (1883–1960) — пэдагога, дасьледчыка беларускай мовы, былога дырэктара Амсьціслаўскага пэдтэхнікуму, які прайшоў сталінскія лягеры. Але чыноўнікі паабяцалі, ды потым забыліся, піша «Новы час»​.

Летась на імя Ўладзімера Кажамякі прыйшоў ліст з Амсьціслаўскага райвыканкаму, дзе паведамлялася, што «райвыканкам атрымаў заключэньне зь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб мэтазгоднасьці стварэньня і ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар І.К. Бялькевіча. Найбліжэйшым часам будзе распрацаваны эскізны праект памятнай дошкі і ўзгоднены ў Магілёўскай абласной мастацка-экспэртнай радзе па манумэнтальным і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве. Пасьля атрыманьня адпаведнага заключэньня будзе вырашана пытаньне аб стварэньні дошкі».

Прайшоў год, але дошка так і не зьявілася на будынку былога пэдтэхнікуму ў Амсьціславе.

Уладзімер Кажамяка зноў зьвярнуўся ў Амсьціслаўскі райвыканкам. Высьветлілася, што мэмарыяльная дошка, прысьвечаная Янку Бялькевічу, не зьявілася «па віне намесьніцы начальніка ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму» Тацяны Сімчанкі, за што супрацоўніца «прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасьці».

Тым ня менш, як абяцае старшыня райвыканкаму Дзьмітры Пімашэнка, мэмарыяльную дошку Янку Бялькевічу павесяць сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG