Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне запрасіла вялізныя тэрміны зьняволеньня для бабруйскіх «рэйкавых партызанаў»


Расейская вайсковая тэхніка на станцыі Навабеліца пад Гомлем, 30 сакавіка 2022 г.
Расейская вайсковая тэхніка на станцыі Навабеліца пад Гомлем, 30 сакавіка 2022 г.

У судзе Бабруйску працягваецца суд над пяцьцю «рэйкавымі партызанамі». Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Натальля Кед і Надзея Полькіна.

Іх абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу : стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290-4 КК), акт тэрарызму (ч.2 арт. 289 КК), пагроза ўчыненьня акту тэрарызму (ч.2 арт. 290 КК), абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК).

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», сёньня абвінавачаньне запрасіла для іх вялізныя тэрміны зьняволеньня: Канстанціну Ермаловічу — 17 гадоў пазбаўленьня волі, Віталю Манкевічу — 16 гадоў, Ігару Казлову —15 гадоў, Надзеі Полькінай — 2 гады калёніі. Натальлю Кед хочуць асудзіць на 2 гады «хатняй хіміі». Абвяшчэньне прысуду адбудзецца 2 жніўня а 10-й гадзіне ў судзе Бабруйску.

«Рэйкавыя партызаны», якіх судзяць у Бабруйску
«Рэйкавыя партызаны», якіх судзяць у Бабруйску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG