Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску судзяць пяцёх «рэйкавых партызанаў» паводле «тэрарыстычных» артыкулаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

19 ліпеня ў Бабруйску пачаўся закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі». На лаве падсудных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна, паведамляе ініцыятыва Dissident.by.

Усе пяцёра затрыманых праходзяць у адной справе, іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 368 ч. 1 «Абраза прэзыдэнта»,
  • арт. 290 ч. 2 «Пагроза зьдзяйсьненьня акту тэрарызму»,
  • арт. 289 ч. 2 «Акт тэрарызму»,
  • арт. 290-4 ч. 2 «Стварэньне арганізацыі для зьдзяйсьненьня тэрарыстычнай дзейнасьці ці ўдзел у ёй».

Падсудным ставяць у віну некалькі эпізодаў, якія ўлады называюць «актамі тэрарызму на Магілёўшчыне». Гаворка ідзе пра акты супраціву ўлетку і ўвосень мінулага года. А менавіта пра:

  • спыненьне цягнікоў на 1,5 гадзіны каля станцыі Мірадзіна 11 жніўня 2021-га,
  • сабатаж чыгункі 24 і 31 жніўня 2021-га каля станцый Цітаўка і Бабіна, а таксама 16 верасьня спыненьне працы «Табакеркі»;
  • падпал стралковага ціру на стрэльбішчы «Кісялевічы» в\ч 5527.

Што вядома пра падсудных?

На лаве падсудных пяць чалавек:

«Рэйкавыя партызаны», якіх судзяць у Бабруйску
«Рэйкавыя партызаны», якіх судзяць у Бабруйску
  • Канстанцін Ермаловіч — нарадзіўся ў Літве ў 1991 годзе, але пражывае ў Бабруйску, унесены ў сьпіс «тэрарыстаў».
  • Віталь Мінкевіч — нарадзіўся ў 1994 годзе. Вядома, што Віталь працаваў у абутковай краме ў Бабруйску. Мужчына таксама ўнесены ў сьпіс «тэрарыстаў».
  • Ігар Казлоў — нарадзіўся ў 1975 годзе, працаваў на «Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў», унесены ў сьпіс «тэрарыстаў».
  • Натальля Кед — нарадзілася ў расейскім Арзамасе, але зьяўляецца грамадзянкай Беларусі, пражывае ў Бабруйску. Афіцыйна не была працаўладкавана, таму апошняе месца працы невядомае.
  • Надзея Полькіна — работніца «Бабруйсктрыкатажу», жыхарка Бабруйску. Апошні раз была ў сацсетках 18 сакавіка, мажліва, у гэты дзень яна і была затрыманая.

Канстанціна Ермаловіча, Віталя Мінкевіча, Ігара Казлова затрымалі 26 верасьня 2021 году, цяпер іх утрымліваюць у СІЗА-5 у Бабруйску. Статус і месцазнаходжаньне затрыманых жанчын невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG