Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьцены і вокны дрыжэлі!». У сацсетках беларусы абмяркоўваюць пуск ракетаў, якія ляцелі ва Ўкраіну


Камэнтары ў сацсетках.
Камэнтары ў сацсетках.

Па інфармацыі «Беларускага Гаюна», 28 ліпеня з 5 раніцы зь беларускага аэрадрому «Зябраўка» былі выпушчаны каля 25 ракет у бок Украіны. Улады Ўкраіны заявілі пра абстрэлы Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў.

Жыхары Гомля і раёну чулі выбухі і бачылі ракеты.

«Сьцены і вокны дрыжэлі!», «Відаць і чуваць было вельмі добра, жыву ў Насовічах і бачыла, што зь Зябраўкі ляцелі», «З 5.20 раніцы пачалося, ішлі на маршрутку і бачылі, як яны ляцелі», «Мы налічылі 18 штук, бачылі, як ляцелі, і слуп дыму», «Тата налічыў 26 ракет», — такія камэнтары пакідаюць у пабліках «УКантакце» жыхары Гомля, Зябраўкі, Насовічаў, Чарацянкі, Новай Гуты. Яны бачылі ракеты і чулі гучныя гукі.

Выбухі чулі ў Навабеліцкім раёне Гомля, у прыгараднай вёсцы Бярозкі і нават у Добрускім раёне.

Некаторыя карыстальнікі пішуць, што «гэта ўкраінцы па нас запускалі ракеты, а наша СПА зьбіла іх». Іншыя выказваюць здагадку, што «гэта вучэньні».

Па інфармацыі «Беларускага Гаюна», на аэрадроме «Зябраўка» знаходзяцца каля 10 адзінак зэнітных ракетных комплексаў «С-300/400» і, магчыма, два комплексы «Іскандэр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG