Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Язэпа Юхо


Язэп Юхо
Язэп Юхо

Падзеі 29 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

29 ліпеня 2004 году памёр Язэп Юхо, юрыст, гісторык, заснавальнік беларускай навуковай школы гісторыі дзяржавы і права, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Таксама ў гэты дзень


1921 Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны.

1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.

1957 — уступіў у сілу статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ).

1968 — папа Рымскі Павал VI у энцыкліцы «Humanae Vitae» («Чалавечае жыцьцё») забараніў каталікам усе штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю.

У гэты дзень нарадзіліся

1805Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.

1883Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзяяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадох.

1888 Уладзімір Зварыкін, расейскі і амэрыканскі інжынэр, вынаходнік тэлевізіі.

1908 Юрка Лявонны, беларускі паэт.

Юрка Лявонны. 1920-я гг. (фота перададзенае Віктарам Жыбулем)
Юрка Лявонны. 1920-я гг. (фота перададзенае Віктарам Жыбулем)

1929Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар.

У памяці

1856Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст.

1890Вінцэнт Ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам.

Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890)
Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890)

1938 Вільгельм Кнорын, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, публіцыст, адмаўляў існаваньне беларускай нацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG