Тэлеграм-канал «Учительская» паведаміў, што 27 ліпеня гімназіі № 28 у Менску афіцыйна далі імя беларускага пісьменьніка, паэта і драматурга Ўладзімера Караткевіча.
Клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада ў Воршы, вучыўся ў Кіеве, шмат гадоў пражыў у Менску. Караткевіч ня толькі аўтар празаічных, паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры.