Гэтае рашэньне падтрымалі 299 дэпутатаў, у тым ліку па некалькі прадстаўнікоў апазыцыйных фракцый — «Голасу» і «Бацькаўшчыну».
Андрэй Косьцін быў выбраны ў Вярхоўную Раду Ўкраіны ад праўладнай партыі «Слуга народу» і працаваў кіраўніком парлямэнцкага камітэту прававой палітыкі.
У 2010 годзе ён выбіраўся дэпутатам Адэскай гарадзкой рады ад партыі Арсенія Яцэнюка «Фронт зьменаў».
Андрэй Косьцін мае юрыдычную адукацыю, да выбраньня ў парлямэнт працаваў адвакатам.
У свой час Андрэй Косьцін прэтэндаваў на пасаду пракурора Спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры, аднак экспэрты з грамадзкіх арганізацый уключылі яго ў пералік кандыдатаў з сумнеўнай рэпутацыяй.
Украінскія СМІ паведамляюць, што як кіраўнік камітэту прававой палітыкі ён адказваў за судовую рэформу, але менавіта ў гэты пэрыяд рэформа блякавалася, а неабходныя заканадаўчыя ініцыятывы і зьмены скажаліся.
Вярхоўная Рада Ўкраіны 19 ліпеня ўхваліла рашэньне аб звальненьні Ірыны Венядзіктавай з пасады генэральнай пракуроркі Ўкраіны, такім чынам падтрымаўшы адпаведную ініцыятыву прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Перад гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы адхіліў яе ад пасады, матывуючы вялікай колькасьцю калябарантаў з сыстэмы пракуратуры.
На падставе гэтага рашэньня Вярхоўнай Рады Ўладзімір Зяленскі мусіць цяпер падпісаць указ аб прызначэньні Андрэя Косьціна генэральным пракурорам.