Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі адхіліў ад пасады кіраўніка СБУ і генпракурора Ўкраіны


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указы аб адхіленьні ад пасад генпракурора Ірыны Венядзіктавай і кіраўніка СБУ Івана Баканава.

«Я прыняў рашэньне аб адхіленьні ад пасады генэральнага пракурора і аб адхіленьні кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны.

На сёньня зарэгістравана 651 крымінальная вытворчасьць аб дзяржаўнай здрадзе і калябарацыйнай дзейнасьці работнікаў органаў пракуратуры, органаў дасудовага расьсьледаваньня, іншых праваахоўных органаў. У 198 крымінальных выпадках адпаведным асобам паведамілі аб падазрэньні.

У прыватнасьці, больш за 60 работнікаў органаў і СБУ засталіся на акупаванай тэрыторыі і працуюць супраць нашай дзяржавы.

Такі масіў злачынстваў супраць асноў нацыянальнай бясьпекі дзяржавы і сувязі, зафіксаваныя паміж работнікамі сілавых структур Украіны і спэцслужбамі Расеі, задаюць вельмі сур’ёзныя пытаньні адпаведным кіраўнікам. Кожнае з такіх пытаньняў атрымае належны адказ», — заявіў Зяленскі.

Хто будзе ўзначальваць СБУ, пакуль невядома. А вось выкананьне абавязкаў генпракурора ўскладзена на Аляксея Сіманенку, гаворыцца ў адным з указаў. Сіманенка зьяўляецца намесьнікам генпракурора.

Баканаў узначаліў СБУ ў жніўні 2019-га, Венядзіктава стала генпракурорам у сакавіку 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG