Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні на ўніформе сілавікоў зьявіліся нашыўкі «На Кіеў»


«Кадыраўцы» ў Кіеўскай вобласьці. Архіўнае фота
«Кадыраўцы» ў Кіеўскай вобласьці. Архіўнае фота

У Чачні на форменным абмундзіраваньні сілавікоў зьявіліся нашыўкі «На Кіеў».

Пра гэта піша «Кавказ. Реалии» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Раней паведамлялася аб стварэньні чатырох імянных батальёнаў у Чачні. Крыніцы «Кавказ. Реалии» расказалі, што ў новыя батальёны вырашылі пераводзіць сілавікоў з той прычыны, што не знайшлі неабходнай колькасьці «добраахвотнікаў».

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пацьвердзіў, што новыя батальёны былі сфармаваныя зь ліку супрацоўнікаў паліцыі і «Росгвардии».

Выданьне адзначае, што паводле абавязаньняў перад прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным Кадыраў кожны тыдзень павінен адпраўляць ва Ўкраіну для ўдзелу ў вайне ня менш за 200 «добраахвотнікаў» з Чачні.

The Insider пісаў, што мужчын у Чачні спрабуюць прымусова адправіць ваяваць ва Ўкраіну, пагражаючы ім крымінальнымі справамі. Таксама паведамлялася, што сярод так званых добраахвотнікаў ёсьць асуджаныя. Тэлеграм-канал «Можем объяснить» падлічыў, што з 953 «добраахвотнікаў», якія адправіліся, са сьпісу, апублікаванага ўкраінскай выведкай, прынамсі 101 чалавек мае «крымінальную мінуўшчыну або цяпершчыну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG