Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі чачэнцаў паслалі ваяваць супраць Украіны


Магамед Даудаў і Рамзан Кадыраў
Магамед Даудаў і Рамзан Кадыраў

Старшыня парлямэнту Чачэніі Магамэд Даудаў расказаў, колькі чалавек адправілі з Чачэніі для ўдзелу ў вайне Расеі супраць Украіны.

Чыноўнік назваў лічбу 8 172 — гэта агульная колькасьць адпраўленых з тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі ва Ўкраіну. Пры гэтым зь іх 1 794 чалавекі прыехалі ў Чачэнію зь іншых рэгіёнаў. Зь ліку мясцовых жыхароў у якасьці добраахвотнікаў ва Ўкраіну адправіліся 1 360 чалавек, заявіў Даудаў.

Пра тое, што ў Чачэніі на базе ўнівэрсытэту спэцназу ў Гудэрмэсе для адпраўкі ва Ўкраіну штотыдзень рыхтуюць каля 200 добраахвотнікаў, 17 красавіка пісаў Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале.

Чачэнскія праваабарончыя арганізацыі і блогеры паведамлялі аб зваротах ад жыхароў рэспублікі, якіх выкрадаюць для адпраўкі ў якасьці «добраахвотнікаў» на вайну супраць Украіны. Паводле іх, выбар няпросты: альбо падпісваеш кантракт і едзеш забіваць, альбо рызыкуеш правесьці няпэўны час у «сакрэтных» турмах.

  • «Так званыя «добраахвотнікі» з Чачэніи — адзін з галоўных складнікаў самапіяру кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава на тэме вайны з Украінай, — піша сайт «Кавказ.Реалии». Першапачаткова Кадыраў заяўляў, што мясцовыя жыхары гатовыя ўдзельнічаць у баявых дзеяньнях «па ўласным жаданьні», затым сталі вядомыя выпадкі, калі прызывалі сілавікоў, якія «правініліся», і сваякоў крытыкаў Кадырава; яшчэ празь некаторы час «добраахвотнікаў» пачалі наймаць за грошы.
  • Кадыраў паабяцаў кожнаму «добраахвотніку», хто паедзе ваяваць ва Ўкраіну, аднаразовую выплату ў 300 тысяч рублёў. Празь некалькі тыдняў гэтую выплату адмянілі.
  • Чачэнскія дзяржаўныя СМІ аб’явілі крытэры для «добраахвотнікаў», якія жадаюць адправіцца на вайну супраць Украіны. Указаны ў абʼявах аб адпраўцы ў зону баявых дзеяньняў нумар запісаны больш чым у сотні абанэнтаў пад рознымі імёнамі. У тым ліку «ЧВК», «Наёмник», «Грозный ЧВК». ЧВК (ПВК) — прыватныя ваенныя кампаніі — афіцыйна забароненыя ў Расеі. Іх дзейнасьць падпадае пад артыкул Крымінальнага кодэксу «Наёмніцтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG