Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе нацыянальныя меншасьці Расеі сабраліся на форум і абмеркавалі шляхі сваёй дэімпэрыялізацыі


У Празе прайшоў форум «Свабодныя народы Расеі», галоўнай тэмай якога стала права нацый на самавызначэньне.

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, а таксама прадстаўнікі іх урадаў у выгнаньні. На форуме былі і прадстаўнікі Ўкраіны, у тым ліку народны дэпутат ад партыі «Слуга народа» Алег Дунда, былы міністар замежных спраў Паўло Клімкін і экс-дэпутат Ганна Гапко.

Прадстаўнік фонду «Buriyad Gürün foundation» Зуртан Халтараў кажа, што ўдзельнічае ў форуме, каб патлумачыць, у прыватнасьці, украінскай грамадзкасьці, што буратаў трэба ратаваць ад «русского мира».

«Чачня знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, як і некаторыя тэрыторыі Ўкраіны, такія як Абхазія і Паўднёвая Асэтыя. Калі Ўкраіна застанецца свабоднай, незалежнай дзяржавай, Расея перастане існаваць у тых межах, у якіх яна існавала да гэтай вайны. У чачэнцаў ёсьць гістарычны шанец аднавіць сваю дзяржаву», — заявіў у камэнтары Радыё Свабода ўдзельнік форуму, кіраўнік ураду непрызнанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмэд Закаеў.

Падчас форуму абмяркоўвалася права нацый на самавызначэньне, а таксама шляхі дэімпэрыялізацыі Расейскай Фэдэрацыі. У дыскусію ўключыліся і праціўнікі абвяшчэньня сувэрэнітэту нацыянальных меншасьцяў у РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG