Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаванаму ксяндзу Андрэю Вашчуку дадалі яшчэ 15 сутак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пробашчу каталіцкай парафіі Сьвятога Духа ў Віцебску, які адбывае адміністрацыйны арышт, ксяндзу Андрэю Вашчуку дадалі яшчэ 15 сутак, паведамляе рабочая група «Хрысьціянская візія» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле якога артыкула сьвятара асудзілі другі раз, невядома.

Вашчука затрымалі 15 ліпеня ў Віцебску, выходныя ён правёў у ізалятары. 18 ліпеня яго арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 24.23 КоАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Суд быў закрытым.

Афіцыйныя паблікі пачалі кампанію дыскрэдытацыі ксяндза, закідаючы яму ў тым ліку заклікі да пратэстаў пасьля выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG