Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксяндза, якога затрымалі, імаверна, за рэпост «апошняга слова» Дашкевіча, пакаралі 15 суткамі арышту


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Каталіцкага сьвятара Андрэя Вашчука затрымалі 15 ліпеня апоўдні ў Віцебску. Сёньня над ім прайшоў суд.

Як паведамляе тэлеграм-канал @christianvision, суд адбыўся ў закрытым рэжыме, сьвятара Андрэя Вашчука пакаралі 15 днямі арышту.

Ксяндза Андрэя Вашчука абвінавацілі ў «парушэньні парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (ч. 1. арт. 24.23 КаАП).

Андрэя Вашчука затрымалі 15 ліпеня апоўдні ў Віцебску. Прычынай затрыманьня, імаверна, стаў рэпост «апошняга слова» палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў судзе.

Пэўны час сьвятар знаходзіўся ў Першамайскім РУУС Віцебску, пазьней яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Беларускі дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі заклікаў маліцца за ксяндза Андрэя Вашчука напярэдадні разгляду ягонай справы ў судзе.

«Хачу папрасіць усіх неабыякавых людзей аб малітве за каталіцкага Сьвятара, ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна, які знаходзіцца за кратамі.
Гэта Сьвятар (я сьвядома пішу гэта слова зь вялікай літары ў дачыненьні да айца Андрэя) паводле Божага Провіду і высакародны Чалавек.
Айцец Андрэй цалкам адданы Богу, Касьцёлу і людзям. Служыць усім, аддаючы сябе дарэшты.
Мы молімся за ўсіх, каму патрэбна Божая дапамога падчас выпрабаваньняў, асабліва ў часе перасьледу і рэпрэсій.
Наша малітва — гэта сіла і моц, гэта тая „добрая частка“, якая не адымецца ў нас (пар. Лк 10, 38-42)», — напісаў Касабуцкі ў фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG